Беларуская мова Архивный вопрос

Сочинение по бел.лит, пожалуйста. На фото темы, любую из.

Сочинение по бел.лит, пожалуйста. На фото темы, любую из.
Нет комментариев

Ответы

Гость

Камедыя К. Крапівы адлюстроўвае той час, калі быланапісана, і выразна сведчыць аб атмасферы ў 1937—1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчымінстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктарне мае ніякага дачынення. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ.Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленныхвучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай. Асабліва актыўнай стала яго дзейнасцьпасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіснавуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратавацьсваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклёпаў. I вось з яго лёгкай рукібылы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскімпалкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай,прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, кніга яго здымаецца звыдавецкага плана. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за ягонавуковы даклад: «Так. Вы напішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы зачытаемяго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побачз вашым мне нязручна».Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцювыкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы віддагістарычнай жывёліны». 3 сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю абмамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда,асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім.У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагаемалодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім, паклёпнік і пляткар. Енз'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам. Варта былояму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўсяворагам народа. «Баяўся раней. А цяпер, калі за яго ўзяліся, я ўжо маўчаць небуду. Пра брата — у мяне ёсць чалавек, які напіша. Пра фасфаты і пра здымку ўпагранічным раёне я сам напішу ў выдавецтва і на геафак, дзе ён лекцыі чытае. ЎМаскву ж паслаў нейкую сваю працу. Чакае адказу, а таго не ведае, што аараз ямудадуць адказ... А што ён пра вас гаворыць, каб вы ведалі... Тулягу як вучонагаён ставіць вышэй вас», — скардзіцца ён Гарлахвацкаму на Чарнавуса.Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найболып яркапраяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім «навуковай працы». V прамове Зёлкінкідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўнырозум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не маенавуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы,гаворыць адваротнае: «Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч,такую бязглуздзіцу напісалі».Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны,працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляеццабаязлівасць. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай тагочасу і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючысянават уласнага ценю, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу сваймудырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонагапарабка, Туляга паступовапазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыіз'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яговыкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і згорда паднятай галавой праходзіць паўз дырактара. Пераадолець сваю баязлівасцьі нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры,Левановіча. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя.У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася майстэрстваК. Крапівы як тонкага псіхолага, які поўна і закончана «вымаляваў» партрэтыгерояў. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства частасустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца паслужбовай лесвіцы. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі ідуць на любуюподласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі,проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

Нет комментариев